«Хто і каму подпісы перадаваў на выбарах, гэта не нашае пытанне», — заявіў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, каментуючы выказванне Аляксандра Лукашэнкі аб перадачы сабраных за яго подпісаў падчас прэзідэнцкіх выбараў іншым кандыдатам.

«Мы лічылі тыя подпісы, якія паступілі ў выбарчую камісію», — падкрэсліў Лазавік.

Лукашэнка 7 кастрычніка ў Мінску на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ паведаміў, што напярэдадні выбараў Мінск наведвалі еўрапейскія чыноўнікі, якія называлі шэраг патрабаванняў па правядзенн выбараў. «Галоўнае было патрабаванне — усіх зарэгістраваць, а ў нас трэба 100 тыс. подпісаўсабраць для рэгістрацыі. Ну добра, прайшоў раунд збору подпісаў. Адзін у Віцебскім раёне ўзяў тэлефонны даведнік і ўсіх перапісаў. Ну як яго зарэгістраваць? Гэтага не рэгістравалі, астатніх зарэгістравалі — 10 чалавек. Я ім аддаў 600 тыс. сваіх подпісаў. У мяне недзе было 2 млн. 700 тысяч, я ім аддаў, каб ЦВК іх зарэгістраваў.

Зарэгістравалі усіх, пад жалезным маім ціскам»,
 — сказаў Лукашэнка.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, за Аляксандра Лукашэнку было здадзена 1 млн. 110 тыс.149 дакладных подпісаў. Акрамя Лукашэнкі, больш за сто тысяч дакладных подпісаў здалі яшчэ дзевяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?