Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, верагодна, будзе прызначаны паслом у Расіі.

7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка двойчы назваў Кабякова «будучым паслом у Расіі». «Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў, я думаю, будучы пасол у Расіі. Мне, гавораць, як гэта пасол там будзе, у яго кватэра, яшчэ ўцячэ. Куды ён уцячэ? Кватэра, я ведаю, дзе знаходзіцца. У нас палова — рускіх людзей. Беларусаў ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі няма. Напэўна, не вельмі вы давяраеце нам», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Ён таксама заявіў: «Я думаю, што Андрэй Уладзіміравіч, калі прыедзе паслом у Расію, будзе выкарыстоўваць Барадзіна (экс-дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін) на ўсю катушку. Я думаю, дыпламатычны пашпарт беларускі мы выдзелім яму для таго, каб ён быў больш свабодны ў сваіх перамяшчэннях».

Мяркуючы па словах кіраўніка дзяржавы, гаворка ідзе аб маючых адбыцца кадравых перастаноўках. Цяпер паслом Беларусі ў Расіі з’яўляецца Васіль Далгалёў, прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 2006 года.

У МЗС Беларусі гэтыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі каментаваць не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?