Старшыні баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП, сябры аргкамітэта мясцовага Народнага сходу Анжэле Камбалавай ўручылі позву з’явіцца ў суд 10 кастрычніка.
Яшчэ ўвечары 6 кастрычніка актывістку па тэлефоне выклікалі ў міліцыю для тлумачэньняў.
«Патэлефанаваў участковы і сказаў, што мне трэба прыйсці ў міліцыю і даць тлумачэнні наконт таго, што я быццам бы распаўсюджвала ўлёткі пра Народны сход ля аднаго з прадпрыемстваў некалькі дзён таму. Міліцыянер сказаў, што нехта паведаміў ім нумар майго аўтамабіляў,« — кажа Анжэла Камбалава.
Актывістка адказала, што на тэлефонныя выклікі нікуды не пойдзе, згодная прыйсці толькі па позве. Таму 7 кастрычніка актывістцы прынеслі позву на працу.
«Яны ўручылі мне і пратакол, складзены на мяне за заклік на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства,« — кажа Анжэла Камбалава.
Пасяджэнне адбудзецца ў Баранавіцкім судзе 10 кастрычніка, а