На прэс-канферэнцыі, арганізаванай для прадстаўнікоў расійскіх СМІ 7 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка заявіў: экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус быў адпушчаны на волю з дыягназам «лёгкая шызафрэнія» і другой групай інваліднасці.

— Адзін напісаў заяву аб тым, што ён псіхалагічна знясілены. Ну, змясцілі яго ў лякарню, правялі абследаванне. У яго ступень шызафрэніі, далі яму другую групу інваліднасці, — сказаў Лукашэнка. — Нельга ж трымаць у турме хворага чалавека, інваліда. Выпусцілі яго, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падчас анлайн-канферэнцыі на радыё «Свабода» Дзмітрый Ус пракаментаваў гэтую заяву, адказваючы на пытанне чытачоў сайта.

— Ну што я магу сказаць?

У мяне неўралагічнае захворванне было, з шызафрэніяй не звязанае. У мяне карабіны і зброя ёсць у наяўнасці. Калі ён хоча мяне зрабіць шызафрэнікам, гэта піяр-ход, каб абліць мяне брудам. Я праходзіў усе камісіі, у мяне пасведчанне кіроўцы.
Ніякай шызафрэніі няма. Гэта чыстая хлусня, — адказаў Дзмітрый Ус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?