Журналіст інфармацыйнага інтэрнет-сайта www.westki.info, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Шыталь з Глыбокага быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў ваколіцы Мёраў 7 кастрычніка прыкладна ў 17.00. Пра гэта Шыталь паведаміў БелаПАН.

Паводле слоў журналіста, ён на аўтамабілі накіроўваўся з Глыбокага ў Дзісну. Не даязджаючы каля 5 км да Мёраў, аўтамабіль Шыталя спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны паведамілі, што журналіст затрыманы для праверкі, ці не звязаны ён з крымінальным эпізодам, які здарыўся на дарозе Глыбокае — Шаркоўшчына, дзе нібыта абрабавалі машыну.

Свае затрыманне Шыталь звязвае з акцыяй «Народны сход», якую арганізатары збіраюцца правесці 8 кастрычніка ў шэрагу беларускіх гарадоў, у тым ліку ў Мёрах. Журналіст планаваў рабіць з гэтай акцыі рэпартаж.

Шыталя адвезлі ў Мёрскае РАУС, па стане на 18.00 ён знаходзіўся там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?