У Віцебску затрымалі актывіста Сяргея Каваленку. Пра гэта НН паведаміла яго жонка. А 8-й раніцы дамоў да Каваленкаў прыйшлі міліцыянты і запатрабавалі, каб Сяргей ішоў з імі. Канкрэтнай прычыны затрымання яны не патлумачылі. Найхутчэй, мае месца "прэвентыўная мера" перад Народным сходам, які мае прайсці ў Віцебску, як заявілі арганізатары, па вул. Б.Хмяльніцкага, каля дамоў 2–4.
У Віцебску прэвентыўна затрыманы актывіст Сяргей Каваленка 2
Міліцыя прыйшла за ім а 8-й раніцы.