Салігорскі выканкам забараніў Народны сход ў сталіцы шахцёраў. Адпаведны ліст арганізатары атрымалі у чацвер, 6-га кастрычніка.

Нягледзячы на тое, што сфера дзеяння Закона аб масавых мерапрыемствах не распаўсюджваецца на рэспубліканскія і мясцовыя сходы, віцэ-старшынём Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалаем Новікам яшчэ ў першай палове верасня была накірава заява на правядзенне адпаведнага мерапрыемства на гарадскім стадыёне “Будаўнік”. Адмова не стала нечаканасцю для заяўніка - ад пачатку году мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнай заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў ад прадстаўнікоў незалежнага грамадства. Гэтым разам фармальнай прычынай для забароны стала адсутнасць дадатка-абавязальніцтва па арганізацыі і правядзенню масавага мерапрыемства.

Як паведаміў мясцовым праваабаронцам Мікалай Новік, у гэты ж дзень з ім сканактаваліся прадстаўнікі Салігорскай пракуратуры і выклікалі на гутарку з нагоды запланванага на 8 кастрычніка Народнага сходу. Наведаць наглядальны орган віцэ-старшыня БНП збіраецца на наступным тыдні. Што да анансаванага масавага мерапрыемства, дык арганізатары заявілі аб зняцці з сябе юрыдычнай адказнасці за яго правядзенне ў сувязі з выканкамаўскай забаронай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?