З 10 кастрычніка Нацбанк спыніў продаж валюты «для аплаты лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння» на асноўнай валютнай сесіі БВФБ. Такую інфармацыю распаўсюдзіў партал afn.by.

«…рэкамендуецца ажыццяўляць набыццё замежнай валюты для аплаты лекавых сродкаў … на дадатковай сесіі…», —
гаворыцца ў лісце НБ РБ № 32–16/1058 ад 7 кастрычніка 2011 года за подпісам намесніка старшыні Тараса Надольнага.

Наступствы такога рашэння выявяцца ў выглядзе рэзкага росту коштаў на імпартныя лекі і прэпараты, а таксама медыкаменты айчыннай вытворчасці на аснове імпартнай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?