postimees.ee

postimees.ee

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 кастрычніка ў Беларусі будзе пахмурна, днём з праясненнямі. Ноччу часам дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С, максімальная днём плюс 9–14°С.

У Мінску 11 кастрычніка пахмурна, днём з праясненнямі. Ноччу часам дождж, днём кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–7°С, максімальная днём плюс 10–12°С.

12 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пахмурна. Часам дажджы. Вецер заходні 6–11 м/с, днём па паўднёвым захадзе парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С, максімальная днём плюс 7–13°С.

13 кастрычніка чакаецца халоднае надвор’е. Пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6°С, максімальная днём плюс 5–11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?