Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы зноў заклікалі Беларусь увесці мараторый ці адмяніць смяротную кару. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і Генеральнага сакратара Савета Еўропы Турб’ярна Ягланда, прынятай 10 кастрычніка, у Міжнародны дзень супраць смяротнай кары.

«Мы зноў асуджаем ужыванне смяротнай кары ў Беларусі, якая з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца гэты від пакарання. Мы заклікаем Беларусь увесці мараторый на прымяненне смяротнай кары з яе далейшай поўнай адменай», — гаворыцца ў дэкларацыі.

Акрамя таго, з заклікам адмяніць смяротную кару ў Беларусі выступіла праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя». Паводле даных праваабаронцаў, з 1991 года ў Беларусі былі пакараныя больш за 400 чалавек.

Нагадаем, адмена смяротнай кары ці ўвядзенне мараторыя на яе ўжыванне з’яўляецца галоўнай умовай вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?