Разгляд справы актывіста БХД Кастуся Шыталя, якога затрымалі 7 кастрычніка ля Мёраў, перанеслі на панядзелак, 17 кастрычніка. Самога актывіста да гэта часу адпусцілі.

Па словах Кастуся Шыталя, сведкамі на працэсе былі кіроўца Нішчанка, у аўтамабілі якога ён ехаў аўтаспынам, ды два супрацоўнікі мёрскай ДАІ: Маханькоў і Валеўка. Сябра БХД вінавацяць у тым, што ён на просьбу пра’явіць дакументы пачаў злосна лаяцца.

«Калі я пачаў задаваць удакладняючыя пытанні, міліцыянты сталі блытацца ў паказаннях, а Валеўка нават увесь счырванеў. Суд адклалі, каб азнаёміцца з паказаннямі шаркаўшчынскіх супрацоўнікаў ДАІ», — паведаміў Кастусь Шыталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?