Ініцыятыва правядзення Народных сходаў будзе прадоўжана, заявіў сустаршыня аргкамітэта па правядзенні акцыі Генадзь Фядыніч 10 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, сходы прайшлі ў 10 гарадах. «Практычна ўсюды ішоў дождж, што зменшыла колькасць удзельнікаў акцыі. Але пра правал сходаў гаварыць нельга. Ніколі раней у столькіх гарадах у адзін час не праходзілі такія акцыі», — адзначыў Фядыніч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што удзельнікі — «гэта не палітычныя партыі, а грамадзянская ініцыятыва».

Паводле слоў Федыніча, «прэвентыўныя меры ўладамі былі шырока разгорнуты».

«Стварылася ўражанне, што ўлада вельмі баялася сходаў»,
 — заявіў ён.

«Правядзенне Народных сходаў прадоўжыцца, грамадства павінна мець пляцоўку для дыялогу. Перашкаджаючы правядзенню акцыі, улады парушылі закон аб мясцовых сходах», — сказаў Фядыніч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што людзей, якія падтрымліваюць акцыю, значна больш, чым прыйшло на мерапрыемства 8 кастрычніка.

Фядыніч паведаміў, што найбліжэйшым часам аргкамітэт абмяркуе стратэгію далейшых дзеянняў.

Акрамя таго, паведаміў ён, 12 кастрычніка ва ўрад і Адміністрацыю прэзідэнта будуць перададзены агульныя патрабаванні ўдзельнікаў Народнага сходу з розных гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?