Будучая зіма ў Еўропе будзе вельмі халоднай, папярэдзілі сёння брытанскія метэаролагі. Адпаведныя высновы навукоўцаў ужо прадстаўленыя міністрам ўрада Злучанага каралеўства.

«Варта рыхтавацца да моцных і зацяжных халадоў», — прагназуюць яны.

Метэаролагі зрабілі свае высновы на аснове аналізу акіянскіх змен тэмпературы і інтэнсіўнасці плыняў Атлантычнага акіяна, якія, на думку навукоўцаў, вызначаюць характар ​​зімы ў краінах Еўропы.

Больш за тое, альтэрнатыўнае фундаментальнае даследаванне Метэаралагічнай службы Вялікабрытаніі, якая ўваходзіць у склад Міністэрства абароны, паказвае, што

Еўропа, «магчыма, уваходзіць у новы малы ледавіковы перыяд, калі значна ўпадзе сярэднесутачная тэмпература паветра».

Такое рэзкае змяненне клімату Еўропы ўжо назіралася 300 гадоў таму, калі незвычайна халодныя зімы стаялі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?