Беларусь і Расія 11 кастрычніка могуць падпісаць кантрактнае пагадненне аб збудаванні першых двух энергаблокаў беларускай АЭС, паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў ЗАТ «Атамбудэкспарт».

«Плануецца, што падпісанне адбудзецца ў Кранштаце, падчас рабочай расійска-беларускай сустрэчы», — сказала крыніца.

Кантрактнае пагадненне — рамачны дакумент, які вызначыць структуру наступных дагавораў і кантрактаў, і найперш генеральнага кантракта на збудаванне АЭС. Гэтае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні генкантракта на будаўніцтва «пад ключ» двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкай В-491.

Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект «АЭС-2006» ААТ «СПб «Атамэнергапраект».
Прадугледжана, што беларуская АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасці генеральнага падрадчыка. Першы блок плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018 годзе.

Генеральным падрадчыкам будаўніцтва выступае расійскае ЗАТ «Атамбудэкспарт».

Мінфіны дзвюх краін вядуць перамовы аб выдзяленні дзяржаўнага крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?