Тры актывісткі руху FEMEN паспрабавалі сарваць урачыстае адкрыццё спарткомплекса «Алімпійскі» ў Кіеве, які праз год прыме еўрапейскі чэмпіянат па футболе Euro-2012. За пяць хвілін да адкрыцця на полі з’явіліся тры актывісткі руху. Яны былі паўаголеныя.

Актывісткі руху пратэстуюць супраць правядзення ва Украіне чэмпіянату, бо ён, на іх думку, спрыяе карупцыі і развіццю прастытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?