Сёння ў Мінску пачаліся здымкі моладзевага серыяла пра беларускую музыку, краіну і СНІД. У іх возьмуць удзел вядомыя музыкі, акторы і спартоўцы, у тым ліку рэпер Вінсэнт, лідар «J: Морс» Уладзімір Пугач, шоумэн Яўген Булка, знакамітыя спартсменкі Аляксандра Герасіменя і Дар’я Домрачава.
Вінсэнт
Кастынг да серыяла прыцягнуў каля 1,5 тыс. ахвотных зняцца ў кіно.
За два месяцы да пачатку здымак арганізатары, сярод якіх драматург і крэатыўны прадусар стужкі Андрэй Курэйчык, ён жа сцэнарыст, правялі кастынг ахвотных узяць удзел у кінапрацэсе.
Такіх знайшлося каля 1,5 тысячы прафесійных і не надта актораў, таму адбор выклікаў пэўныя цяжкасці, і пачатак здымак адклалі.
Сёння ж у Мінску ля офіса арганізацыі, што займаецца барацьбой за СНІДам, распачаліся непасрэдныя здымкі «Вышэй за неба». У першы дзень у іх бяруць удзел, як піша БелТА, «папулярныя ў моладзевым асяродку» рэпер Вінсэнт, шоумэн Булка і спявак Пугач.
Як паведамлялася раней, у серыяле будуць граць таксама вядомыя спартсменкі: плыўчыха Аляксандра Герасіменя, біятланістка Дар’я Домрачава і гімнастка Мяліта Станюта. Зрэшты, апошняя чуткі пра свой удзел не пацвердзіла: яе трэнер Ірына Ляпарская заявіла «Спартовай панараме», што да сканчэння кар’еры Станюта «не будзе здымацца ні ў якім фільме без згоды галоўнага трэнера».
А вось Аляксандра Герасіменя ўжо адкрыта кажа пра свой удзел. Паводле яе словаў, плыўчыха грае «ролю сяброўкі галоўнай гераіні, якая ставіць яе на праўдзівы шлях.
«Іграю саму сябе — плыўчыху Аляксандру Герасіменю. Шчыра кажучы, да гэтага часу не прачытала сцэнар. Праз затрымкі пакуль усё адкладаецца», — сказала пераможца апошняга чэмпіянату свету за некалькі дзён да пачатку здымак.
Пра што фільм
Аўтары так падаюць сюжэт «Вышэй за неба»:
«Галоўны герой — лідар моднага гурта Мікіта Міцкевіч. Мікіта харызматычны, разумны, жыве паводле сваіх прынцыпаў і не гатовы імі ахвяраваць дзеля грошай. Ён смелы і стылёвы — сапраўдная ікона для дзяўчатак і ўзор для хлопцаў.
Мікіта атрымлівае задавальненне ад свайго жыцця і ведае, што гэты свет выдатны. Мікіта змагаецца за лідарства з вакалістам яго гурта Стасікам, які ўявіў сябе „зоркай“. Гурт болей на баку Мікіты. Але тут адбываецца падзея, якая пераварочвае ўсё ягонае жыццё».
Героі серыяла будуць размаўляць і
Прэм’ера серыяла адбудзецца 14 лютага 2012.