Дзяржаўнае тэлебачанне Бірмы паведамляе аб амністыі для больш чым 6 300 зняволеных.

Вызваляць зняволеных пачнуць у сераду, але пакуль не ясна, ці кране амністыя палітычных зняволеных.

Аб’ява прагучала праз некалькі гадзін пасля таго, як прызначаны ваенным урадам савет па правах чалавека заявіў, што вязні сумлення павінны быць вызваленыя.

Заходнія краіны ўвялі санкцыі ў дачыненні да Бірмы, патрабуючы вызвалення палітвязняў, колькасць якіх, паводле праваабаронцаў, складае больш за дзве тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?