Аб гэтым паведаміў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся пытанні імпартазамяшчэння.

«Асобныя віды тавараў уступаюць імпартным сваімі спажывецкімі ўласцівасцямі», — адзначыў Мікалай Снапкоў. Адзначаюцца перабоі ў вытворчасці спажывецкіх тавараў, адсутнічае поўны асартымент такой прадукцыі на прадпрыемствах.

Акрамя таго, аб’ёмы вытворчасці шэрагу новых спажывецкіх твараў у Беларусі недастатковыя для задавальнення ўнутранага попыту на рынку рэспублікі. «Гэтыя факты прыводзяць да высновы, што імпартазамяшчэннем неабходна займацца ў сферах, дзе ёсць канкурэнтныя перавагі, мясцовая сыравіна і рэзервы, якія не выкарыстоўваюцца» — адзначыў міністр эканомікі. Спажывецкі імпарт займае 17 працэнтаў у агульным аб’ёме імпарту і аказвае ўплыў на фарміраванне адмоўнага сальда знешняга гандлю. Да гэтага часу застаюцца пазіцыі, дзе адзначаецца значны імпарт у Беларусь. Так, за студзень-жнівень 2011 года істотна павялічыўся імпарт дзіцячага харчавання, чыпсаў, цукерак, шакаладу, пячэння, белакачаннай капусты, яблыкаў. За 8 месяцаў у Беларусь завезена бульбы свежай ахалоджанай на $12 млн.

У той жа час у рэспубліцы значнымі тэмпамі павялічваецца імпарт нехарчовых тавараў — шкла, драўніны. Гэта імпартная прадукцыя выраблена з больш высокай дабаўленай вартасцю, чым беларускія аналагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?