У Малдове будзе два часавыя поясы — на правым і левым беразе Днястра.

Гэта звязана з адмовай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі пераходзіць на зімовы час. Прэзідэнт Прыднястроўя Ігар Смірноў падпісаў указ аб адмене пераходу на сезонны час на тэрыторыі ПМР з мэтай поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва, выключэння негатыўнага ўздзеяння на здароўе насельніцтва пераводу стрэлак гадзіннікаў на зімовы і летні час.

Афіцыйныя ж малдаўскія ўлады не маюць намеру адмаўляцца ад пераходу на зімовы час. 30 кастрычніка стрэлка гадзінніка будзе пераведзена на гадзіну назад.

Міжнародная супольнасць прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы, неад’емнай часткай якой з’яўляецца Прыднястроўскі рэгіён, якому афіцыйны Кішынёў гатовы прадаставіць статус аўтаноміі з шырокімі паўнамоцтвамі ў рамках адзінай Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?