У Еўрапейскім парламенце існуе меркаванне, што візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Брусэль, запланаваны на 20 кастрычніка, павінен быць адменены.

Такое меркаванне выказалі шэраг дэпутатаў ЕП, рэагуючы на вынесены Юліі Цімашэнка прысуд.

«Калі нашы дрэнныя адчуванні пацвердзяцца, думаю, што адказам павінна быць адмена візіту Януковіча ў Брусель», — сказаў у інтэрв’ю дэпутат ЕП Яцэк Cарыюш-Вольскі.

«Калі ўкраінскія ўлады спрабуюць разбурыць апазіцыю, выкарыстоўваючы закон, тады ў нас ёсць праблема ў сферы дэмакратыі і вяршэнства права.
На гэтай падставе еўрапейская перспектыва для Украіны немагчымая», — заявіў дэпутат.
«Вы не павінны саджаць апазіцыю ў турму»,
 — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, дэпутат Эльмар Брок кажа, што Украіна павінна вырашыць сітуацыю, звязаную са справай Цімашэнка, да візіту Януковіча ў Брусэль.

На наступным тыдні гэтае пытанне павінен быць урэгуляванае, а калі не — Януковічу не будзе дазволена прыехаць у Брусэль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?