Беларускі гістарычны агляд. Том 13. Сшытак 1 (24). Чэрвень 2006. Паказьнік тамоў І-ХІІІ (1994–2005).

У спэцвыпуску друкуецца выключна пералік усіх артыкулаў ды рэцэнзій, што зьмяшчаліся ў незалежным гістарычным часопісе (рэдактар - Генадзь Сагановіч) цягам 12 гадоў (1994-2005).

Для зручнасьці карыстальніка артыкулы зьмешчаныя па розных разьдзелах:

Першы разьдзел зьмяшчае артыкулы, згрупаваныя паводле аўтара. Гэта значыць, аўтары пералічаныя ў альфабэтным парадку. Даюцца назвы іх артыкулаў і нумар часопісу, дзе гэтыя артыкулы друкаваліся

У другім разьдзеле артыкулы згрупаваныя па назьве публікацыі, яны таксама прыводзяцца ў альфабэтным парадку.

Трэці разьдзел групуе артыкулы паводле тэматыкі (альбо ключавых словах): археаграфія, археалёгія, архівы, акупацыя і далей ажно да яцьвягаў з яўрэямі.

Асобна прыводзяцца сьпісы рэцэнзаваных выданьняў (таксама ад А да Я) і аўтараў часопісу за 1994–2005 гг.

Нумар досыць зручны для карыстаньня, асабліва тым, хто мае ня ўсе нумары БГА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0