Скарбніца слова

Уладар пярсьцёнкаў: Братэрства пярсьцёнка

Кін-дза-дза

Брус Усёмагутны

Ван Хельсынг

Жаўнеры Буфала

Скарбніца слова

Беларусь, 2006, каляровы, 20 хв.

Рэжысэр: Станіслаў Сьмірноў

Жанр: Дакумэнтальная замалёўка

Карціна распавядае пра Нацыянальную бібліятэку: ад ідэі пабудовы да афіцыйнага адкрыцьця. Аўтар стужкі – апэратар Станіслаў Сьмірноў, які грае з выявамі і малюе сьвятлом вытанчаныя вобразы (“Вятрыска, які гайдае арэлі”). “Скарбніца слова” – прэм’ера на беларускім экране.

Уладар пярсьцёнкаў: Братэрства пярсьцёнка (The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring)

Новая Зэляндыя – ЗША, 2001, каляровы, 178 хв.

Рэжысэр: Пітэр Джэксан

Ролі выконваюць: Элайджа Вуд, Кейт Бланшэт, Ян МакКелен, Ліў Тайлэр, Віга Мортэнсэн, Арланда Блум, Шон Эстын, Крыстафэр Лі, Г’юга Ўівінг, Шон Бін, Пітэр Джэксан, Кэйці Джэксан, Білі Джэксан

Жанр: Фэнтэзі паводле аднайменнага твору Дж. Р.Р.Толкіена

Адзнака: 7,5 (з 10)

Экранізацыя Толкіена, пастаўленая новазэляндзкім кінаказачнікам Пітэрам Джэксанам. Трылёгія “Уладар пярсьцёнкаў” сталася вяршыняй ягонай творчасьці. Адмысловыя эфэкты, эпічная музыка, прырода Новай Зэляндыі, якая пераўтварылася ў казачную краіну, геніяльны грым – і візуальная раскоша. Але экранізацыя вельмі старанная, што заўжды вядзе да замаруджваньня дзеяньня (Стараннасьць не перашкодзіла фанам вінаваціць Джэксана ў недакладнасьці).

Карціна заняла 7-ае месца сама касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографа.

Але “Братэрства пярсьцёнка”– разьмінка перад цалкам геніяльным працягам зь “вяртаньнем караля”.

Глядзі таксама “Оскар”, 2002

posterКін-дза-дза (Кин-дза-дза)

Расея – Грузия (СССР), 1986, каляровы, 135 хв.

Рэжысэр: Георгі Данэлія па сцэнару Рэзо Габрыадзэ і Георгія Данэліі

Ролі выконваюць: Станіслаў Любшын, Яўген Лявонаў, Юры Якаўлеў, Леван Габрыадзэ, Вольга Машная, Ірына Шмелева, Георгі Данэлія, Аляксандра Дарохіна

Жанр: Фантастычная трагікамэдыя, антыўтопія

Адзнака: 8 (з 10)

Прараб дзядзя Вова, які выйшаў у краму па хлеб, і выпадковы мінак Гедэван трапляюць у галяктыку Кін-дза-дза. У тэхналягічна-дэградаваным грамадзтве лётаюць іржавыя млыны (пепелацы), натоўпы працуюць на “апошні выдах спадара Пэжэ”, людзі падзяляюцца паводле колеру нагавіцаў – і званочкаў у носе, а галоўная валюта – запалкі.

Фантастычная антыўтопія здымалася галоўным чынам у Каракумах, дзе быў знойдзены закінуты завод (праз пякельную тэмпературу ў 60 градусаў здымкі адбываліся толькі раніцай і ўвечары). Дэкарацыямі палаца Пэжэ сталіся каласьнікі Вялікага тэатру. Касьцюмы падбіралі на сьметніцы – ці бралі з адкідаў іншых карцінаў. Так боты “іншаплянэтніка” Лявонава ўзятыя зь фільму “Легенда пра Ціля”, а капялюш зроблены з нагавіцаў лётчыка.

Мова герояў таксама паназьбіраная адусюль: пепелац – ад грузінскага “пепел” матыль, эцылоп – “поліцэй” наадварот, пацак – кацо, пацан і кацап. А знакамітае КУ (галоўнае слова для замены ўсіх іншых словаў) – ледзьве не прывяло да забароны карціны. (Лядашчы Генэральны сакратар савецкай кампартыі меў імя Канстанцін Усьцінавіч.)

Стужка сталася мэтафарычным партрэтам загіблага рэжыму, але празьмернасьць створанага аўтарамі сьвету – са сваёй мовай, звычкамі і трэш-тэхналёгіяй – гарантуе фільму культавы статус і доўгую маладосьць.

БТ, 19.10

Брус Усёмагутны

***

БТ, 21.40

Ван Хельсынг

posterЖаўнеры Буфала (Buffalo Soldiers)

Нямеччына – Вялікабрытанія, 2001, каляровы, 98 хв.

Рэжысэр: Грэгар Джордан

Ролі выконваюць: Хаакін Фэнікс, Эд Гарыс, Скот Глен, Ганна Пакуін, Элізабэт МакГовэрн

Жанр: Цынічная вайсковая драма

Адзнака: 5 (з 10)

Наконадні падзеньня Бэрлінскага муру на амэрыканскай базе гнюснае й амаральнае жыцьцё. Герой фільму пісар Эдвуд (Хаакін Фэнікс), які схаваўся ў арміі ад турмы, крадзе ўсё, што можна (і нельга) пакрасьці. Ён з аднолькавым талентам гандлюе ракетнымі сыстэмамі і гераінам – і да таго ж закахаўся ў дачку свайго ворага-законашанавальніка… У ворага "забойчыя" мэтады барацьбы.

Сацыяльна-крытычныя кпіны звычайныя для эўрапейскага кіно, але для яны амэрыканцаў сталіся шокам. Цынічная вайсковая драма забаронена для пракату ў ЗША і іншых краінах НАТО.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?