13 кастрычніка — першы канцэрт серыі

Любіш беларускую музыку?

Або, наадварот, шчыра лічыш, што па-беларуску немагчыма граць рок або блюз?

Упэўнены, што беларуская музыка ў глыбокім заняпадзе?

Чуў назвы гуртоў, але ногі не даходзілі да канцэртаў?

Слухай на свае вушы! Рабі свае высновы!

Штомесяц трынаццатага — беларускамоўныя клубныя рок-канцэрты ў клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1). Добрая музыка з тэкстам на сваёй мове — вось і ўвесь канцэпт. Стартуем 13 кастрычніка!

А распачнецца серыя вечароў канцэртам гурта «Верасень». Менавіта 13 кастрычніка год таму гэта каманда ўпершыню прадставіла сваю праграму ў «электрычнасці». «Нам цяжка вызначыць стыль, у якім мы граем, — кажуць музыкі гурта. — У нашых песнях ёсць тое-сёе і ад рока і ад блюза, і нават ад аўтарскай песні… Але музыку трэба граць, а не размаўляць пра яе. Чым мы і плануем заняцца — пры вашай падтрымцы».

Пад час імпрэзы таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», after-party з удзелам сяброў-музыкаў (сюрпрыз!), ну і, ясная справа, прагучаць песні гурта «Верасень» (у тым ліку і з новай праграмы).

Пачатак у 20 гадзін.

Квіткі — 15 тыр. папярэдне, 20 тыр. у дзень канцэрта. Замова па тэл. +375 29 640 09 38

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?