40 гадоў таму памёр Джын Вінсэнт, адзін з рок-н-рольшчыкаў пяцідзесятых, які б, відаць, быў бы зараз забыты (як большасць ягоных калег), аднак 55 гадоў таму, сінглам выйшла песня, якая праславіла яго раз і назаўжды.

Знакамітая Be-Bop-A-Lula была напісаная, калі Джын Вінсэнт «у дошку п’яны ўлёгся на ложку і разам з Донам Грэйвсам разглядаў кнігу з назвай „Маленькая Лулу“». І тады Вінсэнт заўважыў: «Халера, гэтаж «Бі-Бап-а-Лулу». Грэйвс згадзіўся — фраза «працуе». Так і з’явіўся бессмяротны хіт.

Спробы напісаць што-небудзь такога ж узроўню скончыліся няўдала — Bluejean Bop і яшчэ некалькі песняў Вінсэнта мелі прызнанне сярод музыкаў, аднак ніводная не «працавала» як «Лула».

За 55 гадоў існавання, песню спелі The Beatles разам і паасобку, Queen, Stray Cats, Эрык Бёрдан — тут прасцей назваць, хто не спяваў. У Беларусі песню грае амаль любы калектыў, які займаецца класічным рок-н-ролам.

А праз 15 гадоў, пасля напісання песні, 12 кастрычніка 1971 года ва ўзросце 36 гадоў памёр сам Джын Вінсэнт, якога песня зрабіла бессмяротным для аматараў рок-н-рола і ракабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?