, агучаным у сераду ў судзе ў Мінску.
Кавалёў сцвярджае, што Канавалаў распавёў яму пра тое, што здзейсніў падпал гэтага кіёска. Ён таксама заявіў, што падпал Канавалаў ажыццявіў з дапамогай бутэлькі з гаручай вадкасцю і кнота. «Зміцер не стаў бы валэндацца з паперай або анучай», — адзначыў Кавалёў, тлумачачы свае здагадкі адносна спосабу падпалу кіёска Канавалавым.
Ён лічыць, што Канавалаў дзейнічаў з хуліганскіх памкненняў, хацеў выпрабаваць вострыя адчуванні. «Лічу, што ён дзейнічаў адзін, так як распавядаў мне, што быў адзін. У мяне сумневаў, што гэта ён зрабіў, не ўзнікае», — падкрэсліў Кавалёў.