Пра гэта карэспандэнту НН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Справа тычыцца высялення партыі 25 ліпеня 2011 г. з легендарнага офісу на Машэрава, 8 (былая Варвашэні). Тады Партыя БНФ, што займала памяшканне цягам двух дзясяткаў гадоў.

ЖРЭА Савецкага раёна лічыць, што такім чынам была пашкоджана маёмасць (сцены, падлога, вокны і дзверы); памер урону ацэнены ў 19 млн рублёў.

Заява накіравана для праверкі ў пракуратуру, якая, у сваю чаргу, будзе вызначаць: заводзіць крымінальную справу ці не.

Аляксей Янукевіч таксама закрануў пытанне магчымага высялення партыі з новага офіса,

што месціцца на вуліцы Крапоткіна, 93а. Нагадаем, што новы гаспадар папрасіў вызваліць памяшканне да 1 кастрычніка.

Побыт на офісе працягнуты да 1 лістапада. Аляксей Янукевіч сказаў, што новае памяшканне знойдзена, але канкрэтызаваць інфармацыю адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?