Вярхоўны Суд распачаў справу па скарзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмене ў дзяржаўнай рэгістрацыі зменаў і дапаўненняў у статут партыі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які сацыял-дэмакраты атрымалі з Вярхоўнага Суда.

Нагадаем, Мінюст прызнаў нелігітымным ХІІІ з’езд партыі, на якім кіраўніком БСДП (Г) была абраная Ірына Вештард.

Папярэдняе паседжанне па справе пройдзе 17 кастрычніка, а 10.00 у будынку Вярхоўнага Суда (вул. Леніна, 28).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?