Хачу пакласьці крэс хвалі спэкуляцыяў і домыслаў вакол апошняга паседжаньня Сойму Партыі БНФ. У парадку дня студзеньскага Сойму былі пытаньні палітыкі й стратэгіі, але не было пытаньня дачыненьняў з

групай А.Мілінкевіча. Яно было ўзьнятае самім сп. Мілінкевічам, які адрасаваў Сойму ліст з прапановай Партыі БНФ уліцца ў ягоную фракцыю на будучым Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Але яшчэ ў лістападзе Сойм Партыі БНФ у поўнай адпаведнасьці са Статутам і здаровым сэнсам прыняў пастанову, паводле якой сябры БНФ увойдуць у фракцыю БНФ, гэтаксама як сябры іншых партыяў і

згуртаваньняў сфармуюць свае фракцыі. На аснове прадстаўніцтва фракцыяў фармуецца Палітычная рада, і было б недапушчальна, каб у ёй не была прадстаўленая Партыя БНФ (гэтаксама як А.Мілінкевіч, АГП, ПКБ і іншыя).

Вось і цяпер прапанова паставіць на галасаваньне перагляд нашага колішняга рашэньня й пагадзіцца з прапановай А.Мілінкевіча не была падтрыманая ніводным з 40 прысутных сяброў Сойму (зь іх 17

прадстаўлялі рэгіёны). Кансэнсусам вырашана, што ў адказ на гэты ліст А.Мілінкевіча да Сойму будзе накіраваны ліст у ягоны адрас, дзе будуць выказаныя падзяка за супольную працу падчас мінулай кампаніі й запэўненьні, што ўсе ягоныя захады ў абарону свабоды й незалежнасьці Партыя БНФ будзе падтрымліваць і надалей.

Такім чынам, Партыя БНФ была, ёсьць і будзе самастойным суб'ектам беларускай палітыкі. У нашым стаўленьні да А.Мілінкевіча і да кааліцыі нічога не памянялася. Мы пацьвярджаем нашую вернасьць кааліцыйным прынцыпам АДС. Мы рабілі й робім усё, каб аб'яднаныя дэмакратычныя сілы дзейнічалі паводле ўзгодненай стратэгіі (якую настойліва прапануем) ды каб рэальна працавалі кааліцыйныя структуры. Віна Партыі БНФ у тым, што мы задоўга чакалі актывізацыі Палітычнай рады і яе старшыні, а трэба было брацца за рэалізацыю вызначаных плянаў самім, і ахвочыя б далучыліся.

Партыя БНФ зь верасьня вяла доўгія перамовы з групай А.Мілінкевіча пра зьмест і фармат меркаванага руху "За Свабоду". На нашую думку, гэта меў быць рух у фармаце супольнай кампаніі АДС, каардынаванай старшынём Палітычнай рады. Але сп. А.Мілінкевіч прыступіў да стварэньня сваёй

уласнай палітычнай структуры. Гэтае рашэньне падарвала ягоны статус як надпартыйнага лідэра. Група А.Мілінкевіча дагэтуль не прапанавала меркаваным партнэрам ані канцэпцыю арганізацыйнага ўладкаваньня, ані стратэгію такога кшталту руху. Аднак мы гатовыя каардынаваць нашую палітыку з групай А.Мілінкевіча ў рабочым парадку.

Шкада, што асобныя мас-мэдыя спрабуюць скіраваць грамадзкую ўвагу не на стратэгічныя пытаньні цяпершчыны, а на не цікавыя шырокаму грамадзтву нюансы ўзаемадачыненьняў палітычных суб'ектаў, дадаючы ім выдуманай скандальнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?