Абмежавальныя меры Еўрасаюза ў дачыненні да шэрагу беларускіх суддзяў з’яўляюцца некарэктнымі, недапушчальнымі і непрымальнымі. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, 10 кастрычніка Савет кіраўнікоў МЗС краін ЕС у чарговы раз пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза і чые рахункі павінны быць замарожаныя. Большасць асоб, дабаўленых у спіс, — гэта суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў разглядзе крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Сукала падкрэсліў, што існуючыя агульныя міжнародныя дакументы пра незалежнасць суддзяў забараняюць увядзенне санкцый у дачыненні да іх.

«Уведзеныя санкцыі — гэта шантаж і пагроза ў дачыненні да нашых суддзяў. Гэты націск на іх. Гэта непрымальна і недапушчальна», — сказаў Сукала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?