Спачатку ёй прапанавалі сысці па ўласным жаданні. Калі тая адмовілася, яе проста не атэставалі.

Таццяна Касатая, фота belsat.eu.

Таццяна Касатая, фота belsat.eu.

Яе навуковы кіраўнік Валерый Чарапіца патлумачыў гэта тым, што ў другой главе Таццянінай дысертацыі не ўбачыў нічога новага. Гэта была справаздача дзяўчыны за другі год навучання ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма яе працы — «Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1944-1991 гг.»

Таццяна лічыць прэтэнзіі да сваёй дысертацыі надуманымі. І звязвае неатэстацыю са сваёй грамадскай пазіцыяй. Летась яна ўдзельнічала ў зборы подпісаў за наданне адной з вуліц Гродна імя Васіля Быкава, арганізаваным кампаніяй «Гавары праўду». А падчас перадвыбарчай кампаніі падтрымала кандыдата Уладзіміра Някляева.

«Няма аб чым з вамі гаварыць»,

— так адрэагаваў Валерый Чарапіца на просьбу патлумачыць для «НН» сітуацыю вакол яго аспіранткі.

Канчатковае рашэнне пра далейшае научанне Таццяны Касатай будзе прынятае на наступным тыдні. Але сама дзяўчына ніякіх ілюзій не мае на гэты конт.

«Пасля размоў з супрацоўнікамі ўніверсітэта я зразумела, што рашэнне будзе не на маю карысць».

Таццяна Касатая тры гады адпрацавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Пасля выбараў адміністрацыя музея папярэдзіла дзяўчыну, што пры любым парушэнні дысцыпліны яе звольняць. Паколькі парушэнняў так і не было, яна працавала да заканчэння кантракта, які не працягнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?