Навучэнцам і студэнтам у Беларусі з 1 лістапада будуць устаноўленыя штомесячныя даплаты ў памеры 65% ад стыпендыі. Адпаведны ўказ № 460 «Аб аказанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі навучэнцам» падпісаў Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка 2011 года.

Навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучэнцам і курсантам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, дзецям-сіротам, дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, а таксама асобам з іх шэрагу, якія асвойваюць адукацыйную праграму падрыхтоўкі асобаў да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь, будзе ўстаноўлена штомесячная даплата ў памеры 65% ад стыпендыі.

Для аспірантаў і дактарантаў штомесячная даплата будзе ўстаноўлена ў памеры 30% ад стыпендыі.

Указ уступае ў сілу ад 1 лістапада 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?