Гутарыць з Сяргеем Міхалком, як вынікае з павесткі, меўся следчы А.Бачыла. Сустрэча з ім была прызначаная на 10.00 13 кастрычніка. З павесткі нельга зразумець, у якасці каго выклікаецца лідэр «Ляпіса Трубяцкога».

Нагадаем, сёння раніцай з’явілася інфармацыя пра тое, што музыку хочуць звінаваціць у абразе Лукашэнкі. Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў. «Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя“ брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа. (…) Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду…», — лідар «Ляпісаў» ў інтэрв’ю інтэрнэт-тэлебачанню 1tvnet.ru выказаў усё, што ён думае пра Лукашэнку і сітуацыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?