Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які ад 4 жніўня знаходзіцца за кратамі, можа быць намінаваны на літоўскую Прэмію свабоды, якую прызначаюць за дасягненні і ўнёсак асоб і арганізацый у справу абароны правоў чалавека, развіцця дэмакратыі, заахвочвання міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду выбару і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Гэтую інфармацыю агучыў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

Такую ідэю станоўча ацаніў і міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус.

Прэмія памерам 5 тыс. еўра ў год будзе вылучацца праваабаронцам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Прэтэндэнтаў абярэ спецыяльная камісія, якая штогод 23 лістапада павінна будзе прадстаўляць парламенту меркаванні аб прэтэндэнце. Саму прэмію будзе прызначаць парламент да 23 снежня, узнагароду будуць уручаць 13 студзеня — у Дзень абаронцаў свабоды Літвы.

Нагадаем, што Бяляцкі быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча падалі звесткі аб яго банкаўскіх рахунках на сваёй тэрыторыі. Яму пагражае да сямі гадоў турмы.

На рахунках Бяляцкага акумуляваліся грошы для дапамогі палітвязням у Беларусі і іх сем’ям. Трымаць грошы ў беларускіх банках было нерэальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?