Прыпынкі грамадскага транспарту застаўленыя машынамі. Аўтобусы спыняюцца ў другой, а то і ў трэцяй паласе на прыпынках. На сённяшні дзень можна ўпэўнена сказаць, што ДАІшнікам гэта выгадна. Яны не хочуць наводзіць парадак на дарогах. Таму што ў любы момант яны прыехалі, «знялі вяршкі» і паехалі. Я тут працую і бачу, як усё гэта робіцца.

Трактар-эвакуатар не чапае таксістаў-нелегалаў, якія стаяць на прыпынках грамадскага транспарту. Колькі разоў тэлефанавалі ў ДАІ і на СТС, нічога не мяняецца апошнія тры гады.

Можа, трэба гаварыць, што апазіцыя прыехала ў Ждановічы і збіраецца страйкаваць, і тады пачнуць наводзіць парадак?

Яшчэ раз заклікаю прыехаць у Ждановічы. Лепш у суботу ці нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?