У судзе над абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыем Канавалавым дзяржабвінавачанне прадставіла доказ учыненых ім эксперыментальных выбухаў пад Віцебскам. Сам галоўны абвінавачаны ў тэрарызме, як вынікае з пратаколаў, паказваць месцы такіх выбухаў адмовіўся.

Пры абследаванні меркаваных месцаў правядзення эксперыментальных выбухаў з прымяненнем службовых сабак былі знойдзены часткі і кампаненты выбуховых прылад, выяўлены пашкоджанні на дрэвах, якія сведчаць пра ўздзеянне на іх выбухаў.

Паводле заключэння экспертаў, фарба на фрагментах труб, узятых з месцаў эксперыментальных выбухаў, мела такое ж паходжанне, што і фарба на кавалках аналагічных труб, знойдзеных у падвале дома Канавалава. Самі трубы маюць агульную радавую прыналежнасць, вырашылі эксперты. Такую ж выснову яны зрабілі і адносна кавалка фальгі, знойдзенай у лесе і ў падвале.

Акрамя таго ў распараджэнні следства апынулася флэш-карта мабільнага тэлефона Канавалава, якая ўтрымлівала відэа выбуху. Пры гэтым у кадр трапілі некалькі пальцаў таго, хто здымаў. Экспертыза ўстанавіла, што гэта пальцы Канавалава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?