Матч 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў 14 кастрычніка на сталічным стадыёне "Тарпеда". БАТЭ выйграў 2:0, узяўшы рэванш за паразу ў 2-м коле.
Галы: 0:1 -- Лашанкоў (16-аўтагол, пас - Брэсан). 0:2 - Брэсан (69, пас - Кежман).
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар — Юрэвіч (Рудзік, 46), Радзькоў, Сіміч, Бардачоў — Канцавы, М.Валадзько (Гардзяўчук, 58), Ліхтаровіч (к), А.Валадзько — Брэсан — Кежман (Скавыш, 79).
Становішча камандаў пасля 27 тураў БАТЭ — 58 (28 гульняў), Шахцёр — 46, Гомель — 43, Дынама Мінск — 42, Белшына — 38, Тарпеда, Дынама Брэст — 33, Нафтан — 31, Мінск — 30 (28), Віцебск, Нёман — 28, Дняпро — 21.
Астатнія матчы
19 кастрычніка ў Італіі БАТЭ згуляе матч Лігі чэмпіёнаў з "Міланам", 1 лістапада каманды сустрэнуцца ў Мінску.