Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па стане на 11 кастрычніка за перыяд з пачатку месяца да сярэдніх цэн верасня 2011 года вырас на 3,4%. Такім чынам, па экспертнай ацэнцы, з пачатку года інфляцыя склала 80,4%.

Як паведамлялася раней, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2011 адносна снежня 2010 года вырас на 74,5%. Адносна жніўня цэны выраслі на 13,6%, да верасня 2010 года — на 79,6%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку кастрычніка адзначаны на аўсяныя камякі «Геркулес» (21,6%), масла жывёльнае (16,9%), яйкі курыныя (15,6%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (12,8%), ялавічыну першай катэгорыі, малако і малочныя прадукты, маргарын, каўбасу вараную, гарэлку, безалкагольныя напоі, капусту белакачанную свежую, плады цытрусавыя (5–8%), тканіны (5,9%), бензін (5%), адзенне (2,7%), абутак (2,6%), медыцынскія паслугі (8,9%), аплату жыллёва-камунальных паслуг (5,1%), бытавыя паслугі (3,2%).

Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэн на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?