Дэпутат нямецкага бундэстага, член спартыўнага камітэта парламента Германіі Франк Штеэфель запатрабаваў ад УЕФА пазбавіць Украіну Еўра-2012, які яна павінна праводзіць летам наступнага года разам з Польшчай. Звязана гэта з працэсам над былым прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, якая была прысуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у студзені 2009 года.
Украіну хочуць пазбавіць «Еўра-2012» 6
Прычына — працэс Юліі Цімашэнка.