Жыхарка Бранска Ірына Дабржанская спрабавала пакончыць з сабой. Пасля здарэння ў Ірыны Дабржанскай пачалася серыя істэрык, якая не спыняецца да гэтага часу. Сваёй віны жанчына не адмаўляе.
На
У Бранску сотні чалавек правялі вулічную акцыю з патрабаваннем пакараць вінаватую. Каб не адбыўся суд Лінча, спецназ вымушаны быў ачапіць дом Дабржанскіх.Трагічнае ДТЗ адбылося ў Бранску 7 кастрычніка.
Дабржанская ляцела са значным перавышэннем хуткасці, дый гаварыла з сяброўкай, а таму проста не заўважыла пешаходаў.Адразу пасля аварыі жанчына выскачыла з аўтамабіля і кінулася на дапамогу пацярпелым; там жа, на месцы здарэння, з ёй здарылася першая істэрыка.
Маленькая Соня памерла, а як мама была цяжка паранена.
Дабржанская мае правы толькі год, і за гэты перыяд ДАІ чатыры разы штрафавала яе за парушэнне правілаў. Цяпер яна знаходзіцца ў сябе дома пад падпіскай пра нявыезд.
На аўтамабілі, на якім ехала Дабржанская, былі беларускія нумары, таму спачатку распаўсюдзілі інфармацыю, што аварыю ўчыніла беларуска. Аднак пасля высветлілася, што нумары скралі з аўтамабіля «Інфініці» ў Мінску.