Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што накіроўваецца на Кубу для абследавання. Чатыры месяцы таму на Кубе яму зрабілі аперацыю і правялі курс хіміятэрапіі.

Паводле словаў Чавеса, цяперашняе абследаванне пакажа наяўнасць пакінутых ракавых клетак у яго арганізме. Раней венесуэльскі лідар заяўляў, што курс лячэння прайшоў паспяхова.

Аднак сакрэтнасць вакол таго, наколькі хворы Чавес на рак, выклікала шматлікія здагадкі аб тым, што хвароба прэзідэнта Венесуэлы можа быць сур'ёзнейшай, чым сцвярджаецца афіцыйна.

Уга Чавес, які кіруе Венесуэлай ўжо 12 гадоў, мае намер удзельнічаць у наступнай выбарчай кампаніі ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?