Фота Openspace.ru
Музычны крытык Арцемій Троіцкі лічыць, што лідару гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргею Міхалку, якім у Беларусі зацікавілася пракуратура, лепш не рызыкаваць уласнай свабодай і да пары адседзецца ў Расі. З іншага боку, калі Міхалок прыме выклік сістэмы і знойдзе спосаб ёй супрацьстаяць, ён стане народным героем. Такое меркаванне Троіцкі выказаў у інтэрв’ю «Радаё Свабода».
«Паколькі Сяргей Міхалок у Расіі вельмі папулярны,
я ўпэўнены, што ўсё наша музычнае асяроддзе будзе з ім абсалютна салідарнае», — сказаў Троіцкі.
На яго думку, самы складаны выбар стаіць якраз перад самім Сяргеем: або яму вярнуцца на радзіму ў Беларусь, або застацца ў Расіі. «Калі ён застанецца ў Расіі, канешне ж, яму тут будзе дастаткова камфортна. Я сумняваюся, што нашы ўлады нават пры ўсёй іх значнай амаральнасці і дзержымордавасці вышлюць Міхалка, экстрадуюць яго ў Беларусь на з’ядзенне лукашэнкаўскаму суду», — сказаў музычны крытык.
З іншага боку, прадоўжыў Троіцкі, калі Міхалок застанецца ў Расіі, гэта, канешне, у некаторай ступені будзе азначаць, што ён не пайшоў да канца.
«У гэтым сэнсе быў бы, канешне, адважны ўчынак з боку Міхалка, калі б ён вярнуўся ў Беларусь і даў бы бой Лукашэнку і яго сатрапам на беларускай тэрыторыі. Тады гэта было б, напэўна, падобна на працэс Георгія Дзімітрава ў фашысцкай Германіі»,— мяркуе Арцемій Троіцкі.
***
Як паведамлялася раней, Сяргей Міхалок выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Позва з патрабаваннем з’явіцца на допыт была ўручаная маці музыканта. Сам ён цяпер знаходзіцца на гастролях у Расіі.
Крымінальная справа ў дачыненні да лідара гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка не распачата. Як стала вядома БелаПАН, органы пракуратуры праводзяць праверку яго крытычных выказванняў у адрас беларускіх уладаў.
У апошні час на беларускіх і расійскіх
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» уключаны ў негалосны чорны спіс музычных калектываў і дзеячаў мастацтва, дзейнасць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забаронена. На працягу года канцэрты гурту ў Беларусі неаднаразова адмяняліся, у той час як за мяжой яго выступленні карыстаюцца вялікім поспехам. Многія беларускія паклоннікі гурту вымушаныя ездзіць у суседнія краіны, каб паслухаць выступленні «Ляпіса».
Згодна з графікам, размешчаным на сайце гурту, аж да сакавіка 2012 года музыканты плануюць гастраляваць у Расіі, Украіне і Латвіі.