Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас.

На пасяджэнні ўрада 14 кастрычніка былі ўхвалены асноўныя падыходы да прагнозу праекта сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год, сказаў віцэ-прэм’ер.

«Гэты год павінен праходзіць пад знакам збалансаванасці. Якасныя арыенціры, устаноўленыя ў праекце, дазволяць нам вырашыць асноўную задачу — стабілізаваць інфляцыю. Узровень інфляцыі ў наступным годзе не павінен перавысіць 19%», — сказаў Сяргей Румас.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2011 г. узровень інфляцыі ў Беларусі склаў 80%, а Мінэканомікі па выніках года прагназуе 118%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?