Салігорскі «Шахцёр» на 4-й дададзенай хвіліне другога тайма вырваў перамогу ў брэсцкага «Дынама» — 1:0, з пенальці на 94-й хвіліне забіў Сокал. Жодзінскае «Тарпеда» на сваім полі згуляла ўнічыю з мінскім «Дынама» — 1:1.

«Нафтан» — «Дняпро» — 1:0, «Белшына» — «Нёман» — 2:3.

«Гомель» выйграў у «Віцебска — 2:0.

Нагадаем, што «Мінск» і БАТЭ згулялі ў пятніцу. БАТЭ перамог 2:0.

Становішча камандаў пасля 28 тураў БАТЭ — 58, Шахцёр — 49, Гомель — 46, Дынама Мінск — 43, Белшына — 38, Тарпеда, Нафтан — 34, Дынама Брэст — 33, Нёман — 31, Мінск — 30, Віцебск — 28, Дняпро — 21.

Да канца чэмпіянату засталося 5 тураў; матчы 29-га тура пройдуць 23 кастрычніка. БАТЭ згуляе ў Жодзіне з «Тарпеда», а «Шахцёр» у Мінску — з «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?