У мінулыя выхадныя назіралася халоднае надвор’е, з сярэднясутачнай тэмпературай на 3–7 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У суботу месцамі прайшоў мокры снег, але ён хутка растаў.
У найбліжэйшыя суткі надвор’е будзе фарміравацца пад уплывам халоднага антыцыклону. Будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у аўторак у асобных раёнах — слабы туман. Вецер
паДнём будзе адносна цёпла — плюс 3–9 градусаў.паўднёва-ўсходняй палове на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да мінус 5–7 градусаў.
Пачынаючы з серады, 19 кастрычніка, пачнуцца змены. Халодны антыцыклон пойдзе на ўсход, і ўладарства над надвор’ем паступова пяройдзе да атлантычнага цыклону з цэнтрам ля ўзбярэжжа Нарвегіі. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Ноччу па паўночным захадзе, а днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер
Ноччу ў чацвер, 20 кастрычніка, чакаецца плюс 1–6 градусаў, днём — 6–12 градусаў, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Такі тэмпературны фон блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў.
У пятніцу пад уплывам актыўнага франтальнага падзелу пройдуць ападкі, у асноўным — дажджы, у асобных раёнах не выключаны моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 6 градусаў. Днём чакаецца 3–9 градусаў цяпла.
На будучых выхадных вялікая частка краіны апынецца ва ўладзе антыцыклону. Надвор’е палепшыцца.
Ападкі ў многіх раёнах спыняцца. Толькі месцамі па паўднёвым захадзе чакаюцца невялікія ападкі. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 градусы — плюс 3 градусы. Максімальная тэмпература паветра днём прагназуецца на ўзроўні 4–10 градусаў вышэй за нуль.