Мінгарвыканкам не дазволіў шэсце Мінскага гей-прайда, які меркавалася правесці па вуліцы Акадэміка Красіна ў мікрараёне Сосны.

Заяўнікі Мінскага гей-прайда атрымалі адпаведны адказ з Мінгарвыканкама, падпісаны галоўным ідэолагам сталіцы, — намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Карпенкам Ігарам Васільевічам.

Нягледзячы на тое, што заяўлены маршрут шэсця пралягаў далёка ад цэнтра ў малалюдным месцы, гарадскія ўлады палічылі, што публічную акцыю ЛГБТ-супольнасці варта забараніць, бо правядзенне мерапрыемства планавалася на адлегласці меншай за 50 метраў ад тэрыторыі арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Акрамя таго, у выканкаме палічылі, што правядзенне ўказанага шэсця будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў і нават руху транспарта, паведамляе ў сваім прэс-рэлізе a href=«http://www.gaybelarus.by» target=«_blank»>gaybelarus.by.

«Я разглядаю забарону шэсця Мінскага гей-прайда дыскрымінацыйнай і рэпрэсіўнай», — заявіў старшыня аргкамітэта гей-прайда Сяргей Андросенка.

Аб сваіх планах адносна правядзення шэсця Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка арганізатары заяваць на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?