ШэрагАб гэтым заявіла генеральны пракурор Аіда Салянава.краін-удзельніц СНД адмаўляецца выдаваць Кыргызстанаэкс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева, а таксама некаторых яго сваякоў і набліжаных, якім на радзіме завочна былі прад’яўленыя абвінавачванні.
Паводле яе слоў, выконваючы даручэнне Вярхоўнага Савета Кыргызстана, генеральная пракуратура двойчы накіроўвала запыт аб экстрадыцыі Бакіева, аднак абодва разы атрымала адмову.
Беларускія ўлады матывавалі яго тым, што на радзіме былога прэзідэнта могуць пераследваць па палітычных матывах. Аналагічны адказ паступіў з Мінска і ў дачыненні да старэйшага сына
«А Расія і Казахстан, на нашу просьбу аб яго затрыманні (Жаныбека Бакіева) паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб яго месцазнаходжанні», — адзначыла Салянава.
Галоўны наглядны орган Кыргызстана таксама звяртаўся з просьбай да Вялікабрытаніі выдаць малодшага сына Бакіева — Максіма. Аднак ніякага адказу з Лондана пакуль не было.
Прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, зрынуты падчас масавых акцый пратэсту ў красавіку 2010 года, і яго брат абвінавачваюцца на радзіме ў саўдзеле ў масавых забойствах пры падаўленні народных выступаў. Абодва знаходзяцца ў вышуку