Кіраўнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ адказаў на пытанні агенцтва “Інтэрфакс-Захад”, датычныя зменаў у закон аб КДБ.

Гаворка ішла пра законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», які выклікаў шырокае абмеркаванне.

На думку Антановіча, у ім няма нічога, што сведчыла б пра "вяртанне 37-га года", як характарызавалі яго некаторыя эксперты.

Дапаўненні, унесеныя ў артыкул 16, які рэгламентуе прымяненне зброі, спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы, на яго думку, не павялічваюць паўнамоцтвы супрацоўнікаў КДБ, а... бароняць правы асобы. Бо “норма

канкрэтызуе ўмовы, межы прымянення зброі і спецсродкаў
”.

Што да нормы, якая дазваляе супрацоўнікам КДБ бесперашкодна ўваходзіць у жылыя памяшканні ў любы час, нават ламаючы дзверы, дык, паводле словаў Антановіча, гэтая норма “

фактычна яна не адрозніваецца ад фармулёўкі гэтага ж артыкула аб органах дзяржбяспекі ў рэдакцыі 2005 года
”. Апроч таго, “аналагічныя правы ёсць і ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пагранічнай службы, фінансавых расследаванняў”. Права "бесперашкоднага ўваходу" нададзена сілавікам і “падчас антытэрарыстычных аперацый”.

Таксама кіраўнік ЦІГС КДБ адзначыў, што заходнееўрапейскія спецслужбы маюць нашмат шырэйшыя паўнамоцтвы і абумовіў змены ў закон аб КДБ воляй народа: “пасля трагедыі 11 красавіка многія загаварылі аб неабходнасці павышэння эфектыўнасці праваахоўных органаў з мэтай недапушчэння і папярэджання падобных злачынстваў”.

Адзначым, што

заходнееўрапейскія спецслужбы не займаюцца пераследам грамадзян за палітычныя перакананні. І не кіруюцца жаданнем пэўнай палітычнай групоўкі застацца пры ўладзе.
А для перадухілення тэрактаў, падобных да трагедыі ў метро 11 красавіка, у спецслужбаў і раней было дастаткова.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?