Сёння ў Мінску трамвай да смерці збіў жанчыну. Гэта адбылося на вул. Бабруйскай — проста перад разваротным колам. Цела загінулай знаходзілася прыкладна за 15 метраў ад нерэгуляванага пешаходнага перахода — паміж трамваем і агароджай.

У прэс-службе Мінскай ДАІ паведамілі, што загінулая была 1954 р.

Транспартнікі ў неафіцыйнай размове сцвярджалі, што

жанчына, нібыта, перасякала трамвайныя шляхі за 6 метраў ад пераходу і пры гэтым размаўляла па мабільным тэлефоне.
Кіроўца трамвая, якая працуе параўнальна нядаўна (каля года стажу),
рухалася з хуткасцю 40 км / г (у гэтым выпадку тармазны шлях трамвая складае каля 20 метраў)
, распачала меры па экстраным тармажэнні, але прадухіліць ДТЗ не змагла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?