«Многія кажуць: цэны, цэны растуць, давай заціскай. Ні ў якім выпадку гэта нельга рабіць зараз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 18 кастрычніка.
«Так, трэба кантраляваць, каб разбэшчанасці не было, але ў нас нават не ў разбэшчанасці справа. У нас цэны такога ўзроўню, што яны ўжо ўперліся ў попыт насельніцтва. Далей ужо цэны не могуць так расці», — прыводзіць словы Лукашэнкі
Звяртаючыся да кіраўнікоў рэгіёнаў, ён заклікаў іх вырашаць пытанне павышэння дабрабыту грамадзян не толькі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы: «Вы лепш ведаеце, каго падтрымаць. Ну і дырэктараў прымушайце, каб яны ў гэты час падтрымлівалі сваіх рабочых, у залежнасці ад прадукцыйнасці працы».
Лукашэнка таксама «пацікавіўся тым, як складваецца сітуацыя з вывазам беларускай сельгаспрадукцыі за мяжу», гаворыцца ў паведамленні