Намесніка кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча аштрафавалі на 15% ад сумы нясплачанага падатку за 2009–2010 гады. Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёна Мінска вырашыла, што Стэфановіч парушыў закон «па неасцярожнасці».

Стэфановіч заявіў, што будзе аспрэчваць гэтае рашэнне.

Пакаранне за «парушэнне па неасцярожнасці» не адмяняе выплаты нібыта ўтоенага падатку. Ён складае 31 515 540 тысяч рублёў, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Гэтыя сумы інспекцыя яшчэ будзе спаганяць з Стэфановіча праз суд.

Калега Стэфановіча, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі пасля выдачы Літвой і Польшчай інфармацыі пра яго банкаўскія рахункі ад 4 жніўня сёлета знаходзіцца пад вартай па абвінавачанні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйных памерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?